Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

О НАС

Дата: 21 октября 2023 в 16:08, Обновлено 9 марта в 18:43

Наша школа пачала сваё існаванне больш за 100 гадоу назад. У 1915 годзе У панскім маёнтку ля возера пачала працаваць 4-гадовая польская школа. Вучні ля школы пасадзілі сад і ліпавую алею. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года паны выехалі з маёнтка на тэрыторыю Польшчы на пастаяннае месца жыхарства, а школа была закрыта.

3 1921 года 4-гадовая польская школа аднбыла сваю работу ў іншым будынку, а праз паўгода яна набыла статус 7-гадовай.

Сюды прыходзілі вучыцца дзеці з усіх навакольных вёсак: Дамашы, Жылічы, Супрунавічы, Мацылёўшчына. У пачатку вайны школа амаль спыніла сваю працу. Восенню 1942 года акупанты ператварылі школу ў турму. Была высечана ліпава алея і амаль увесь сад. 

Аднавіла сваю працу школа восенню 1944 года.

У 1946 годзе школа стала працаваць без перапынку як Грыцкевічкая сямігадовая школа Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці. Яна размяшчалася ў старых будынках школы.

У 1947 будаўнікі пабудавалі новую школу, дзе яна цяпер і знаходзіцца. Праз год школа стала васьмігадовай. У 1963 годзе пабудаваны першы цагляны будынак школы з пячным ацяпленнем.

Колькасць вучняў у школе вырасла да 350 чалавек. Заняткі ішлі ў дзве змены, было шмат паралельных класаў. У класах было ад 25 да 35 вучняў. У школе вучыліся вучні з многіх навакольных вёсак: Арды, Каменкі, Жыліч, Зарытава, Дамашоў, Супрунавіч, Нялепава, Грыцоў, Сынгалоў. З 1 верасня 1975 года васьмігадовая школа набыла статус сярэдняй школы, першыя выпускнікі якой атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыы ў 1977 годзе.

За гады існавання школа змянілася не адно пакаленне настаўнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.